МУС абяцае не пусціць расійскі крымінальны капітал у беларускія казіно
Усялякія спробы легалізаваць злачынныя прыбыткі праз гульнёвыя ўстановы Беларусі будуць імгненна спыняцца. Пра гэта, па звестках БелаПАН, заявіў міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў пасля паседжання аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных справаў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце. Куляшоў адзначыў, што на калегіі не абмяркоўвалі пытанне, звязанае з гульнёвым бізнэсам, і тым больш тыя грашовыя плыні, якія перамяшчаюцца з Расіі ў нашу краіну. Аднак ён заявіў, што бескантрольнага перамяшчэння капіталу з іншых дзяржаваў у Беларусь праз гульнёвыя ўстановы не будзе.
Міністр унутраных справаў Расіі Рашыд Нургаліеў дадаў, што праблема знаходзіцца пад адпаведным кантролем расійскіх праваахоўным структураў.
Міністр унутраных справаў Расіі Рашыд Нургаліеў дадаў, што праблема знаходзіцца пад адпаведным кантролем расійскіх праваахоўным структураў.