МУС аналізуе эфектыўнасць мераў па папярэджанню гібелі людзей на дарогах

Эфектыўнасць мераў па папярэджанню гібелі людзей у дарожна-транспартных здарэннях разгледзіць калегія Міністэрства ўнутраных спраў. За восем месяцаў сёлета ў краіне зарэгістравана амаль 4 тысячы дарожна-транспартных здарэнняў (гэта амаль на 600 менш, чым за аналагічны перыяд 2008 года), 760 чалавек загінулі і 4299 былі параненыя.
Як адзначае БелаПАН, аналіз аварыйнасці сведчыць, што адной з прычынаў гібелі і траўматызму людзей з'яўляецца адсутнасць ходнікаў, пешаходных дарожак, а таксама недастатковае вулічнае асвятленне.