МУС Беларусі абвясціла ў міжнародны вышук вядомага трэнера
Былы дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Марыя Крышталь абвешчаная ў міжнародны вышук, паведамляе "Ежедневник".
Нагадаем, што крымінальная справа ў дачыненні Крышталь, якая з'яўлялася таксама дзяржаўным трэнерам нацыянальных каманд па скачках у ваду і сінхроннаму плаванню, былf ўзбуджана ў сакавіку бягучага года. Падставай паслужыла інфармацыя аб тым, што ў 2007 годзе, знаходзячыся ў складзе дэлегацыі нацыянальнай зборнай на Чэмпіянаце свету, які праходзіў у Аўстраліі, трэнер выкрала 60 тысяч долараў. Нібыта яна склала падробленыя дакументы аб выдатках зборнай і атрымала ад арганізатараў грошы, якія затым і прысвоіла. Падчас расследаванняў высвятлілася, што ў практыцы вядомага трэнера гэта быў не адзінкавы выпадак.
Дакладная колькасць падобных выпадкаў следства пакуль высвятляе. Сама ж трэнер яшчэ ў сакавіку пакінула краіну.