МУС Беларусі пачало праверку правілаў захоўвання зброі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пачало праверку правілаў захоўвання і законнасці валодання зброяй.У поле зроку трапяць асобы, якія раней прыцягваліся да адказнасці за парушэнне грамадскага парадку - зброю ў такіх людзей канфіскуюць.  Таксама міліцыя правядзе сумесныя рэйды з інспектарамі прыродааховы па выяўленні браканьераў і зброі, якую тыя могуць выкарыстаць. У МУС нагадваюць - усе, хто здасць нелегальныя ствалы самастойна і добраахвотна, ад адказнасці вызваляюцца, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.