МУС: Беларуская міліцыя стане самай перадавой ва ўзаемаадносінах з людзьмі

Беларуская міліцыя хуткім часам стане "самай перадавой" у пытаннях узаемаадносін з насельніцтвам.

Аб гэтым заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Палудзень. Паводле яго слоў, міліцыя вывучае досвед іншых дзяржаў і пераймае для сябе ўсё карыснае.

З 16 па 17 верасня ў Мінску праходзіць рэгіянальны семінар-прэзентацыя "Дэмакратычныя асновы паліцэйскай дзейнасці". Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам унутраных спраў Беларусі і АБСЕ.

Мэта семінара — вызначэнне канкрэтных дзеянняў па ўкараненні ў Беларусі, дзяржавах Усходняй Еўропы і краінах Закаўказзя перадавых метадаў працы праваахоўных органаў Еўрапейскага саюза.

"Інтэрфакс-Захад"