МУС і ГУУС адмовіліся папрасіць прабачэння за збіванне журналістаў
Прадстаўнікі МУС і ГУУС Мінгарвыканкама, якія адказваюць за ахову правапарадку, адмовіліся публічна папрасіць прабачэння за збіванне журналістаў супрацоўнікамі міліцыі 19 снежня падчас акцыі апазіцыі ў Мінску.
Такая прапанова паступіла ад журналістаў першаму намесніку начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандру Барсукову і намесніку начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігару Яўсееву на прэс-канферэнцыі 23 снежня.
Барсукоў у адказ заявіў, што гэтая тэма не з'яўляецца тэмай прэс-канферэнцыі — сустрэча з журналістамі прысвечана пытанням арганізацыі грамадскай бяспекі ў дні калядных і навагодніх святаў.
З-за гэтай жа прычыны прадстаўнікі МУС і ГУУС адмовіліся адказаць на пытанне, колькі сёння ў бальніцах знаходзіцца супрацоўнікаў міліцыі, якія пацярпелі падчас акцыі апазіцыі.
Без адказу засталася просьба пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю СМІ пра тое, што міліцыянеры ў цывільным, якія знаходзіліся сярод удзельнікаў, пацярпелі ад сваіх жа калег, дастаўленых у Мінск з іншых рэгіёнаў.
Падчас акцыі пацярпелі як беларускія журналісты, так і супрацоўнікі замежных СМІ, афіцыйна акрэдытаваныя ў Беларусі. Больш за 20 журналістаў былі затрыманы, яшчэ столькі ж — жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе БелаПАН.