МУС прызнае наяўнасць у Беларусі праблемы дзіцячай парнаграфіі
Беларуская міліцыя прызнае існаванне ў Беларусі праблемы дзіцячай парнаграфіі. Пра гэта заявіў начальнік ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Аляксандр Гаўрыл на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Так, у сакавіку гэтага года супрацоўнікі беларускага МУС перапынілі дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, у склад якой уваходзілі нашы суграмадзяне, а кіраўнікамі былі трое грамадзян Расіі. Некалькіх гадоў гэтая група займалася вырабам і размяшчэннем на платных сайтах у Інтэрнэце парнаграфічных матэрыялаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. Атрыманы імі злачынны прыбытак дасягаў 20 тыс. долараў ЗША у тыдзень, адзначае "Інтэрфакс".