Мужчына прымаў ванну з ноўтбукам і загінуў

Здарэнне адбылося ў Расіі. Цяпер паліцыя праводзіць праверку па факце гібелі 26-гадовага жыхара горада Усолле-Сібірскае, што ў Іркуцкай вобласці РФ. Цела мужчыны было знойдзена ўвечары ў панядзелак у ванным пакоі ў доме па вуліцы Сечанава.

“Мяркуецца што мужчына выпусціў у ваду падлучаны да электрычнай сеткі ноўтбук, у выніку чаго быў смяротна траўмаваны электрычным токам”, - гаворыцца ў паведамленні паліцыі. Для высвятлення дакладнай прычыны гібелі чалавека прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе "Інтэрфакс".