Мужчына разбіўся, упаўшы з трэцяга паверху Нацыянальнай бібліятэкі
42-гадовы мінчук у самы разгар святкаванняў Дня горада прабраўся ў Нацыянальную бібліятэку. Калі яго спрабавалі дагнаць міліцыянты, мужчына зваліўся з вышыні ў 15 метраў на тратуарную плітку.
Са шматлікімі траўмамі ў вельмі цяжкім стане яго даставілі ў аддзяленне рэанімацыі 6-й гарадской клінічнай лякарні.
А ў нядзелю, 13 жніўня, мужчына памёр. Цяпер высвятляецца, як ён змог пракрасціся на тэрыторыю будынка. Тым часам у міліцыі здарэнне не каментуюць, піша “Комсомольская правда в Беларуси”.