Мужчына скокнуў пад цягнік на станцыі метро "Няміга"

Здарэнне адбылося ўдзень 15 кастрычніка. Са спасылкай на крыніцу ў мінскай міліцыі пра яго піша агенцтва "Інтэрфакс-Захад".

"Паводле папярэдняй інфармацыі, на станцыі метро "Няміга" мужчына скокнуў пад цягнік і памёр ад атрыманых траўмаў", — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Зараз рух цягнікоў адноўлены. Праводзіцца праверка.

За 15 кастрычніка гэта ўжо другая надзвычайная сітуацыя ў мінскім метро. Раніцай, прыкладна ў 8:50 праз тэхнічную няспраўнасць у тунэлі ля станцыі метро “Кастрычніцкая” спыніліся цягнікі першай лініі метрапалітэна.

За апошні месяц здарэнні ў мінскім метро сталі звычайнай справай. 2 кастрычніка мужчына скокнуў і пабег у тунэль ля станцыі "Трактарны завод". 1 кастрычніка слезацечны газ распылілі ў пераходзе станцыі метро "Акадэмія навук". 26 верасня на рэйкі станцыі "Першамайская" ўпаў 90-гадовы дзядуля, а 25-га — жанчына, ізноў на "Акадэміі навук"

Але цікавей за ўсё ў мінскім метрапалітэне было 23 верасня. Тады міліцыя наводзіла шоргату адразу на некалькіх станцыях метро праз вучэнні, пра якія мінчукоў нават не папярэдзілі.