Мужчына выпаў з гаўбца і прызямліўся на казырок пад'езда (фота)
Здарэнне адбылося позна ўвечары 23 кастрычніка ў вёсцы Краснае Гомельскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 33-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення выйшаў са сваёй кватэры на гаўбец 4-га паверху і нейкім чынам зваліўся ўніз. Ён упаў на казырок пад'езда. З вышыні трох метраў пацярпелага здымалі выратавальнікі, якія перадалі яго медыкам. Са шматлікімі траўмамі мужчыну шпіталізавалі.

Фота — mchs.gov.by