Мужчыны трацяць на касметыку больш за жанчын

Сучасныя еўрапейскія мужчыны трацяць на касметычныя сродкі і працэдуры больш, чым жанчыны. Гэта выснова з даследавання, праведзенага вытворцамі харчовых дадаткаў. Так, брытанцы ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў трацяць ў сярэднім на тыдзень каля 12 фунтаў на крэмы і сродкі для валасоў. Гэта на фунт больш, чым жанчыны, паведамляе InoPressa.

Кожны пяты англічанін карыстаецца ўвільгатняючым крэмам, а кожны 20-ы - выкарыстоўвае выпроствальнік для валасоў. Мужчынскае насельніцтва Італіі выдаткоўвае ў год больш за 250 млн еўра на асаблівыя касметычныя тавары.

Мужчыны цяпер больш займаюцца сваім целам і сочаць за харчаваннем. Таксама ў параўнанні з жанчынамі, яны часцей раяцца са спецыялістамі пры выбары касметычнага сродку або аздараўленчых працэдур.