Мужчыны ў Беларусі зарабляюць на траціну больш за жанчын
Зарплата мужчын у Беларусі ў сярэднім на траціну вышэйшая, чым у жанчын. Такое становішча складаецца, нягледзячы нават на тое, што эканамічна актыўных жанчын у краіне больш, чым мужчын. Па звестках рэсурса "Завтра твоей страны", найбольшая розніца паміж "мужчынскім" і "жаночым" заробкам назіраецца ў сферы аховы здароўя. Летась мужчыны там атрымлівалі на 60% больш, чым жанчыны. У абсалютных велічынях гэта 1,28 мільёнаў рублёў для мужчын і 794,6 тысяч рублёў для жанчын.
Мінімальныя розніцы ў аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі назіраюцца ў сферы будаўніцтва. Так, сярэдняя зарплата жанчын у 2009 годзе склала тут 1,46 млнільёнаў рублёў супраць 1,48 млнільёнаў рублёў у мужчын.