Музыкі Led Zeppelin не могуць паўтарыць свае старыя хіты
Калектыў Led Zeppelin рыхтуе новыя аранжыроўкі сваіх вядомых песень для канцэрту, які адбудзецца на пляцоўцы O2 Arena у Лондане. Паводле паведамлення NME, музыкі вырашылі перапрацаваць кампазіцыі, бо
59-гадовы вакаліст Роберт Плант не ў стане браць высокія ноты, з якімі
спраўляўся ў дні росквіту гурта.
Паводле інфармацыі крыніцы, блізкай да музыкаў, у гітарыста Джымі Пэйджа таксама могуць з’явіцца праблемы пры выкананні некаторых партый, бо ён "трохі саржавеў".
Нагадаю, што канцэрт Led Zeppelin павінен адбыцца 10 снежня. Раней гурт планаваў выступіць 26 лістапада, аднак шоў давалося перанесці, бо Джымі Пэйдж зламаў палец.
Фота: www.thesun.co.uk