Музыкі Metallica патрапілі ў гульню Guitar Hero

Аналітык кампаніі Wedbush Morgan Securities Эдвард Ву распавёў, што Activision плануе выпусціць яшчэ адну гульню з серыі гітарных сімулятараў Guitar Hero. Як піша старонка GameDaily BIZ са спасылкай на GameSpot, пра гэта стала вядома дзякуючы дакументам, якія выдавецтва падало Камісіі па каштоўных паперах і біржам (Securities and Exchange Commission).

Новая гульня, якая атрымала назву Guitar Hero: Metallica, паступіць у продаж у бягучым фінансавым годзе, які скончыцца 31 сакавіка. Аналітыкі лічаць, што рэліз адбудзецца ў першым квартале 2009 каляндарнага года. Распрацоўкай праекта зоймецца студыя Neversoft Entertainment. Адзначым, што афіцыйнага анонсу ад выдавецтва Activision пакуль не было.

У дадзены момант у распрацоўцы знаходзіцца праект Guitar Hero: Aerosmith, таксама поўнасцю прысвечаны творчасці канкрэтнага гурта, а таксама выканаўцам, якія паўплывалі на творчасць гэтых музыкаў. Гульня выйдзе ў канцы чэрвеня на PlayStation 3, PlayStation 2, Xbox 360 і Wii.

Апроч гэтага анансаваная паўнавартасная чацвёртая частка серыі, якая атрымала назву Guitar Hero World Tour. Акрамя пластыкавых гітар у гульні можна будзе выкарыстаць адмысловыя бубны і мікрафон для выканання музычных кампазіцый. Праект ствараецца для PlayStation 3, PlayStation 2, Xbox 360 і Wii, а ў крамах ён з'явіцца ў канцы гэтага года.

Фота: www.celebritypro.com