“Мы не браты”: як украінцы ставяцца да вайны і да беларусаў — эфір
Сацыялогія імкнецца не пакідаць без сваёй увагі працэсы, якія ідуць у грамадстве, нават падчас вайны. Менавіта для таго, каб вызначыць стаўленне грамадзян Украіны, Расіі і Беларусі да вайны, што адбываецца ва Украіне і да якой усе тры краіны маюць беспасярэдняе дачыненне, сацыёлагі пералічаных краін правялі “замеры” настрояў.
Ці магчыма праводзіць апытанні падчас вайны і як яны праходзілі ва Украіне? Якія вынікі здзівілі даследчыкаў і на якія яны хацелі б звярнуць асаблівую ўвагу? Што найперш уплывае на стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і як можна дамагчыся паразумення паміж нашымі народамі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намесніца дырэктара ўкраінскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў Info Sapiens Іна Валасевіч.