Мядзведеў наконт заявы Лукашэнкі: Мы таксама маглі б нешта сказаць

Недапушчальнымі з гледзішча дыпламатычнай этыкі назваў выказванні ў адрас расійскага кіраўніцтва прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Пры гэтым ён не назваў прозвішча кіраўніка Беларусі, згадаўшы толькі "бліжэйшых суседзяў" Мядзведзеў падкрэсліў, што ў Расіі "ніколі не дазвалялі і не будуць дазваляць сабе асабістых характарыстык у адносінах кіраўнікоў іншых краін". "Хаця мы маглі б сказаць што-небудзь наконт эфектыўнасці эканамічных захадаў, якія яны ўжываюць, чаму яны звяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку", — дадаў Мядзведзеў.

Нагадаем, Лукашэнка быў узрушаны заявай Кудына ў Мінску наконт хуткай неплацёжаздольнасці Беларусі. На наступны дзень кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад урада перастаць кленчыць перад Масквой і шукаць падтрымкі "ў іншай частцы планеты". Таксама Лукашэнка параўнаў Кудрына з "адмарозкамі".

Адзначым, што яшчэ ўчора ананімная крыніца ў Крамлі заяўляла РИА "Новости", што канфлікт вакол абмену заявамі паміж міністрам фінансаў Расіі Аляксеям Кудрыным і кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вычарпаны.


Глядзі таксама:

Прадказанне Кудрына, альбо расіяне праверылі беларусаў на трываласць

"Не атрымліваецца ў Расіі... шукайце шчасця ў іншай частцы планеты" (відэа)

Інфармацыю пра Беларусь Кудрыну перадала ФСБ


Фота — dni.ru