Мытнікі адзначаюць устойлівую тэндэнцыю росту кантрабанды цыгарэт

Мытныя органы Беларусі адзначаюць устойлівую тэндэнцыю росту аб'ёмаў незаконнага перамяшчэння тытунёвых вырабаў праз мяжу.  Калі за ўвесь мінулы год мытнымі органамі было канфіскавана 22 млн. цыгарэт, то ў чацвёртым квартале 2008 года — больш за 18 млн. цыгарэт, а за мінулы перыяд 2009 года — амаль 84 млн. цыгарэт, якія ў асноўным перамяшчаліся з Расіі і Украіны ў краіны Еўрасаюза.

Як паведамляе БелаПАН, павялічыліся і аб'ёмы канфіскацыі падробленых цыгарэт. Калі летась было канфіскавана каля 1 млн. кантрафактных тытунёвых вырабаў, то ў 2009-м — каля 7 млн. цыгарэт.