Мытны саюз не будзе займацца пошлінамі на нафту для Беларусі
Расія, нібыта, пайшла на некаторыя саступкі
нашай краіне, але іх характар не ўдакладняецца Мытны кодэкс, які мусіць пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня, узгоднены
камісіяй Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта паведаміў
віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў. Паводле яго слоў, праведзена
канчатковае ўрэгуляванне прынцыпаў залічэння плацяжоў у нацыянальныя
бюджэты.
Расія спачатку настойвала на атрыманні амаль 87% плацяжоў (нашай краіне прыпадала толькі 8%), але ў выніку пайшла на некаторыя саступкі Беларусі, характар якіх не ўдакладняецца, паведамляе газета "Коммерсант".
Паводле віцэ-прэм'ера Беларусі Андрэя Кабякова, канкрэтныя лічбы вызначаць пасля таго, як эксперты вывучаць статыстыку знешняга гандлю "на падставе міжнародных методык". БЕЛТА цытуе словы Кабякова, што "ў прынцыпе беларускі бок гэтым вынікам задаволены".
Пытанне пошлінаў на нафту, вельмі балючае для беларускага боку, на нарадзе было вырашана вынесці за межы юрысдыкцыі Мытнага саюза, але яго будуць разглядаць у кантэксце пагадненняў аб Адзінай эканамічнай прасторы, а гэта значыць не раней 2012 года.
Глядзі таксама па тэме:
Беларусам раяць не марыць пра аўто, а вучыцца мысліць глабальна
Фота - ng.ru