Мытня прапанавала лёгкі спосаб праверыць свой мабільны на “шэрасць”
Беларускія мытнікі распрацавалі правілы, як абанентам самім праверыць свае тэлефоны на “шэрасць”.
Для таго, каб даведацца IMEI-код мабільнага, неабходна набраць на сваім тэлефоне *#06#.
Код, які вы атрымаеце, неабходна ўвесці на сайце Мытнага камітэта ў поле “IMEI-код” без прабелаў і дэфісаў, а затым націснуць кнопку “шукаць”. Калі ваш мабільны ўвезены ў Беларусь легальна, то ў радку “Дата” будзе напісана дата яго афармлення на мытні. Калі даты не будзе — тэлефон “шэры”.