МЗС Беларусі: ЕС абмяжоўвае права беларусаў на свабоду перасоўвання

Еўрасаюз абмяжоўвае права беларусаў на свабоду перасоўвання коштам шэнгенскіх візаў і працэдурай іх атрымання. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.  Такім чынам ён пракаментаваў нядаўнюю заяву з боку прадстаўніка ЕС пра тое, што "пакуль паміж Беларуссю і Еўрасаюзам не будзе падпісанае пагадненне пра супрацоўніцтва і партнёрства ў рамках еўрапейскай палітыкі дабрасуседства, кошт і працэдура шэнгенскіх візаў для беларусаў не зменіцца".

Папоў лічыць, што такую пастаноўку пытання "як мінімум некарэктнай". Паводле яго ацэнкі, нядаўняе далучэнне шэрагу дзяржаваў ЕС да шэнгенскага пагаднення негатыўным чынам адбілася на простых беларускіх грамадзянах, якія цяпер "абмежаваныя ў сваіх планах на падарожжа і наведванне Еўропы".

Інтэрфакс