МЗС Беларусі спадзяецца на развіццё адносінаў з Еўропай пасля выбараў

"Вядома, мы спадзяемся, што адносіны з Еўропай будуць развівацца", — заявіў журналістам 22 снежня ў Палаце прадстаўнікоў намеснік міністра Валерый Варанецкі, адказваючы на пытанне, як паўплываюць на гэтыя адносіны адмоўныя каментарыі еўрапейскіх краін адносна беларускіх выбараў, паведамляе БелаПАН.

"Мы зацікаўлены ў развіцці дыялогу, разглядаем магчымасць рэалізацыі многіх сумесных праектаў, якія распрацаваны Беларуссю і знаходзяцца зараз на разглядзе ў Бруселі. Я не магу па-іншаму пракаментаваць сітуацыю, апрача як кажучы пра наша жаданне ісці наперад", — сказаў дыпламат.

Варанецкі падкрэсліў, што МЗС "абавязана працаваць такім чынам, каб развіваць дыялог, адносіны, сувязі". "Мы будзем гэта рабіць", — падкрэсліў ён.