МЗС: Дамоўленасці Расіі і Казахстана не супярэчаць трохбаковаму працэсу

Пазіцыя Беларусі адкрытая і транспарэнтная, мы з’яўляемся актыўнымі прыхільнікамі інтэграцыі, працягваем рэалізоўваць трохбаковыя дамоўленасці. Такую заяву зрабіў 3 чэрвеня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, каментуючы сітуацыю з Мытным саюзам Беларусі, Расіі ды Казахстана. "Дамоўленасці Расіі і Казахстана ніякім чынам не супярэчаць і не перашкаджаюць трохбаковаму працэсу. Мы працуем над урэгуляваннем рознагалоссяў, якія застаюцца. Найперш забіранне і абмежаванні з мытнага рэжыму сур'ёзна выпустошвае сутнасць і каштоўнасць аб'яднання", - адзначыў Савіных.