МЗС Казахстана: Аляксандр Лукашэнка не прыедзе на фінал вучэнняў АДКБ

Аляксандр Лукашэнка не прыедзе ў Казахстан 16 кастрычніка на завяршальны этап вучэнняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) АДКБ. Пра гэта паведаміла РІА "Новости" са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Казахстана Ільяса Амарава. Нашую краіну, як адзначае БелаПАН, на вучэннях будзе прадстаўляць міністр абароны Леанід Мальцаў і намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслаў Зась.

На вучэнні запрошаныя ўсе кіраўнікі дзяржаваў арганізацыі. Свой удзел пацвердзілі кіраўнікі Расіі, Кыргызтана, Таджыкістана і Арменіі. Адмовіўся прыязджаць кіраўнік Узбекістану.

Нагадаем, што раней выказваліся меркаванні, нібы Аляксандр Лукашэнка ў Казахстане далучыцца да дамовы пра стварэнне войскаў АДКБ. Беларусь адмовілася падпісваць гэты дакумент падчас "малочных" войнаў з Расіяй.