МЗС не спяшаецца казаць, калі будзе пагадненне аб памежным руху з Літвой
"Перадвызначыць вынікі па тэрмінах завяршэння перамоўнага працэса было б заўчасным і няслушным", - паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных 30 верасня. Па словах літоўскага МЗС, вырашэнне справы зацягвае беларускі бок. Хаця верагоднай даты падпісання дамовы афіцыйная Вільня таксама не называе.
Прэс-служба літоўскага МЗС: "Падчас кансультацый паміж літоўскім і беларускім МЗС у Прэнаі 29 верасня беларускія прадстаўнікі паведамілі, что праект пагаднення праходзіць працэдуры міжведамаснага ўзгаднення, і яны мусяць завяршыцца ў блізкім часе".