МЗС Польшчы абвяшчае, што "чорны спіс" з'явіцца праз некалькі дзён

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Пётр Пашкоўскі заявіў, што спіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд на польскую тэрыторыю у сувязі з пераследам актывістаў СПБ пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, яшчэ не гатовы. Па словах Пашкоўскага, якія перадае Радыё "Свабода", складанне спісу зацягнецца на некалькі дзён. У спісе будзе некалькі дзесяткаў чалавек.