МЗС Расіі чакае хуткага вызвалення затрыманых у Мінску расіянаў

Расія разлічвае на хуткае вызваленне расіянаў, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі беспарадкаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта сёння заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч, перадае РИА Новости.

"Якіх-небудзь доказаў у здзяйсненні расійскімі грамадзянамі супрацьпраўных дзеянняў мы так дагэтуль і не атрымалі. Уласна, па нашай інфармацыі, такія прэтэнзіі і не выстаўленыя. Разлічваем ў гэтай сувязі на тое, што нашых людзей атрымаецца хутка вызваліць", — сказаў прадстаўнік МЗС.