МЗС Расіі чарговым разам настойвае на вызваленні расіянаў
Зацягванне вызвалення затрыманых у Мінску расіянаў негатыўна адбіваецца на двухбаковых адносінах Расіі і Беларусі.
Пра гэтым сёння ў Маскве заявіў амбасадару Беларусі ў Расіі статс-сакратар — намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін.
Як гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС РФ, амбасадару было падкрэслена, што расійскі бок настойвае на неадкладным вызваленні затрыманых 19 снежня ў Мінску некалькіх расійскіх грамадзянаў. Зацягванне вырашэння гэтага пытання негатыўна адбіваецца на агульнай атмасферы двухбаковых расійска-беларускіх адносін, перадае РИА "Новости ".
Нагадаем, сёння Мінгарсуд адмовіў дзевяці затрыманым расіянам у датэрміновым вызваленні.