МЗС РБ назваў канферэнцыю "Салідарнасць з Беларуссю" правакацыйнай
Міжнародная канферэнцыя донараў "Салідарнасць з Беларуссю", якая адбылася сёння ў Варшаве, выклікала рэзкую рэакцыю МЗС Беларусі. "Дадзенае мерапрыемства нельга назваць канферэнцыяй для Беларусі. Яна праходзіць без удзелу законных прадстаўнікоў Беларусі і без уліку афіцыйнай пазіцыі краіны. Такім чынам, гэта мерапрыемства праводзіцца для падтрымкі асобных маргінальных грамадскіх груповак", — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
"Мерапрыемства носіць адкрыта правакацыйны характар. Палітыка "штучнага гадавання" звонку грамадзянскай супольнасці ў адрыве ад дыялогу з законнымі ўладамі — гэта правальная і небяспечная палітыка", — адзначыў прадстаўнік МЗС.
Пры гэтым Андрэй Савіных адзначыў, што "такія дзеянні наўпрост і недвухсэнсоўна супярэчаць нормам міжнароднага права і статута ААН".
Між тым, на канферэнцыі не раз узгадвалі пра законныя беларускія ўлады. Так, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі звярнуўся да кіраўніка Беларусі са словамі: "Прэзідэнт Лукашэнка, Вы губляеце ўладу ... Рана ці позна Вы будзеце вымушаныя ўцячы са сваёй краіны, пераследаваны сваім жа народам".