МЗС усё яшчэ чакае экспертаў АБСЕ па справе Алега Бябеніна

"Сакратарыят АБСЕ пацвердзіў, што гатовы ўзяць усе тэхнічныя пытанні па арганізацыі візіту. Мы чакаем паведамлення, калі эксперты змогуць прыбыць у Беларусь",  — паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Нагадаем, 9 верасня на пленарным паседжанні Пастаяннага савета АБСЕ Беларусь зрабіла заяву, што запросіць аднаго-двух экспертаў-крыміналістаў з краін АБСЕ. Яны змогуць азнаёміцца з акалічнасцямі смерці журналіста Алега Бябеніна.