МЗС Вялікабрытаніі не раіць чараўніку Гэндальфу ехаць у Расію
Форын-офіс раіць 74-гадоваму брытанскаму акцёру сэру Ену Маккелену не наведваць Расію.
Нагода — прыняты Дзярждумай у чэрвені закон аб "прапагандзе гомасэксуалізму". Як адзначае ВВС, артыст яшчэ ў канцы 1980-х адкрыта паведаміў пра сваю сэксуальную арыентацыю.
Маккелен мог бы прыехаць ў Масквы ў рамках праматура другога фільма з трылогіі "Хобіт", які выходзіць у расійскі пракат 18 снежня. У "Хобіце", як і ў ранейшай кінатрылогіі "Уладар пярсцёнкаў", Маккелен грае чараўніка Гэндальфа — персанажа, што прынёс акцёру сусветную папулярнасць.
Фота — brightwallpapers.ru