МЗС замест вывазу беларусаў з Еўропы будзе падаўжаць ім візы
Шмат беларусаў не могуць вярнуцца з Еўропы з-за вывяржэння вулкану ў Ісландыі. Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе грамадзянам звяртацца ў амбасады і консульствы краіны па дапамогу. Праўда, пакуль вядома, што ім змогуць хіба што падаўжаць візы. МЗС: "Уся неабходная дапамога ім будзе аказана. Наконт аўтобусаў я не чула, але, відаць, там будуць перамовы аб падаўжэнні візаў. Па кожным канкрэтным выпадку будзе прымацца рашэнне".
У краінах, дзе няма беларускіх амбасадаў і консульстваў, МЗС просіць суачыннікаў звяртацца ў адпаведныя дыппрадстаўніцтва Расіі.
У краінах, дзе няма беларускіх амбасадаў і консульстваў, МЗС просіць суачыннікаў звяртацца ў адпаведныя дыппрадстаўніцтва Расіі.