Н. Радзіна: Міліцыя сядзіць за кампутарамі і чытае сайт "Хартыі"
Міліцыя сёння ўварвалася ў мінскі офіс Хартыі-97. Спачатку яны перапісвалі пашпартныя дадзеныя, пасля зацікавіліся кампутарамі. Вось што распавяла Еўрарадыё рэдактарка сайта "Хартыі" Наталля Радзіна. Наталля Радзіна: "Супрацоўнікі міліцыі ведаюць, што тут знаходзіцца сайт "Хартыі". Я ім сказала".
ЕРБ: Ці праўда, што звозяць кампутары?
Наталля Радзіна: "Пакуль не. Спачатку збіраліся. Але калі даведаліся, што тут знаходзіцца сайт Хартыі, яны спыніліся і вырашаюць, што рабіць далей. Яны сказалі, што ведаюць сайт "Хартыі". Зараз яны сядзяць за кампутарамі і чытаюць яго".