Н. Стужынская: У 1920-м ідэя ўласнай дзяржавы авалодала большасцю беларусаў
27 лістапада беларусамі ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Герояў. Менавіта ў гэты дзень у 1920 годзе распачала баі з бальшавіцкімі войскамі Слуцкая брыгада Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторык Ніна Стужынская лічыць, што Слуцкі збройны чын мае
“каласальнае гістарычнае значэнне”. Вось што яна распавяла Еўрарадыё
пра тагачасныя настроі беларусаў:
“Людзі зразумелі ў той час, што самая вялікая небяспека – гэта не мець сваёй дзяржаўнасці. І на восень 1920 года ідэя ўласнай дзяржавы авалодала большай часткай насельніцтва Беларусі”.
Слуцкая брыгада, якая складалася з 10 тысяч жаўнераў і афіцэраў, была сфармаваная за лічаныя тыдні, у яе запісваліся дабраахвотна, без прымусу, на заклік Рады Случчыны бараніць родную зямлю ад ворагаў.
Чаму нашыя землякі, якія былі ў сваёй большасці пасіўныя падчас абвяшчэння БНР у 1918-м, увосень 1920-га схапіліся за зброю? Вось што кажа Стужынская:
“Было жаданне, была воля народа. Таму так хутка было створана войска, якое змагло даць адпор Чырвонай Арміі. Гэта быў пачатак незалежнага беларускага войска, гэта быў пачатак абароннага чынніка дзяржавы”.
Як вядома, Слуцкая брыгада змагалася супраць пераважаючых сілаў бальшавікоў да канца 1920 года і адышла непераможная – яе вайскоўцы былі інтэрнаваныя польскімі войскамі.