На 10 сутак арыштаваны журналіст "Бабруйскага кур'ера" Яўген Васьковіч
У Магілёве 17 студзеня на 10 сутак арыштаваны 19-гадовы журналіст газеты "Бабруйскі кур'ер", чалец Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Васьковіч. У гэты ж дзень па адрасе яго бабруйскай прапіскі быў праведзены ператрус, паведамляе сайт выдання.
У Магілёве Васьковіч знаходзіўся на сесіі, жыў на здымнай кватэры. 17 студзеня ён павінен быў здаваць іспыт. Днём маці журналіста патэлефанавалі на мабільны тэлефон з праваахоўных органаў і паінфармавалі, што яе сын арыштаваны на 10 сутак за хуліганства, зробленае ім 16 снежня ў Бабруйску.
У той перыяд, па дадзеных выдання, Васьковіч ажыццяўляў назіранне за выбарамі на некалькіх бабруйскіх участках.
Васьковіч, які з'яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў затрыманы 19 снежня ў Мінску як удзельнік акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 12 сутак.
11 студзеня яго выклікалі на гутарку ў магілёўскае УКДБ і "прапанавалі падпісаць дакумент з абяцаннем надалей не браць удзел у падобных акцыях". "Гэты дакумент ён падпісаў толькі пасля таго, як апошні пункт памянялі на сцвярджэнне, што ён і далей будзе браць удзел у мірных акцыях, бо гэта яго грамадзянская пазіцыя і канстытуцыйнае права. Магчыма, гэта і стала чыннікам другога арышту журналіста і грамадзянскага актывіста. У якасці помсты", — піша "Бабруйскі кур'ер".