На 12 студзеня прызначаны допыты ва УКДБ шматлікіх актывістаў Гомеля
12 студзеня на допыт ва УКДБ выклікаюць шматлікіх дэмакратычных актывістаў Гомеля, паведамляе БелаПАН. У прыватнасці, у КДБ выкліканы старшыня абласной арганізацыі руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў, мясцовы лідар незалежнага прафсаюза Віктар Казлоў, актывісты па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Арцём Хмяльніцкі і Алесь Сівакоў, член Беларускай асацыяцыі журналістаў Ларыса Шчыракова, якая супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ.