На 50 тысяч шлюбаў у Беларусі прыпадае 23,5 тысячы разводаў

За 8 месяцаў гэтага года ў Беларусі пабраліся шлюбам амаль 50 тысяч пар. У той жа час распалася 23,5 тысячы сем’яў.
Пра гэта паведаміла намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.

Паводле яе слоў, сёлета самым “шлюбным” месяцам стаў жнівень. Устаноўлены рэкорд па колькасцi пар маладых — iх зарэгiстравана 13 тысяч 212, з iх у Мiнску пабраліся шлюбам 10 тысяч 406 пар. Другое месца захоўвае за сабой лiпень (у гэтым годзе зарэгiстравана 8 тысяч 620 шлюбаў), на трэцiм — чэрвень (8 тысяч 212), інфармуе “Звязда”.