На адкрыцці сесіі парламента спікер і дэпутаты загаварылі па-беларуску

Спікер і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў загаварылі па-беларуску. Адбылося гэта ў першы дзень веснавой сесіі парламенту, піша "Комсомольская правда в Беларуси". На разгляд быў пададзены закон пра дзяржаўную мяжу з Украінай. Старшыня Памежнага камітэта Ігар Рачкоўскі свой даклад пра мяжу прачытаў па-беларуску. Дэпутаты таксама імкнуліся задаваць пытанні на роднай мове. Праўда, часта збіваліся і ў выніку перайшлі на трасянку.

Як заявіў Рачкоўскі, у Памежным камітэце імкнуцца падпісваць дакументы на беларускай мове.