На Акрэсціна працягваюць адпускаць тых, хто адбыў арышт
З Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна працягваюць выходзіць на волю тыя, хто адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня. Людзей адпускаюць па адным з інтэрвалам недзе ў пяць хвілін. Да гэтага моманту вызвалены прыкладна некалькі дзясяткаў чалавек. Іх сустракаюць сваякі, сябры, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадскасці.
Рух каля ізалятара рэгулююць супрацоўнікі ДАІ. Людзі ў цывільным пастаянна спрабуюць адцясніць сустракаючых, паведамляе БелаПАН.
З тэрыторыі ізалятара выехалі два аўтазакі. Магчыма, яны вывезлі частку людзей, якіх чакае вызваленне, у цэнтр горада, дзе яны будуць адпушчаныя.