На Акрэсціна ўтойвалі сапраўдную колькасць арыштаваных?
Пры вызваленні з цэнтру ізаляцыі ўдзельнікаў акцыі пратэсту, якім суды вынеслі па 15 сутак, высветлілася, што адміністрацыя ўстановы ўтойвала сапраўдную колькасць арыштаваных. Так, згодна са спісамі, прадстаўленымі ў ЦІП, учора павінны былі выйсці 28 чалавек, на самой справе вызваленых аказалася 45.
Першая група ў колькасці 16 чалавек была адпушчана з самога цэнтру ізаляцыі ўсярэдзіне дня, астатнія арыштаваныя вывозіліся арганізавана на адным аўтазаку і 2 уазіках ужо бліжэй да вечара, і людзі, якія сабраліся сустрэць сваіх блізкіх і сяброў, не замаглі гэта зрабіць, а вымушаны былі шукаць вызваленых па горадзе.
У Жодзіна з ізалятару былі вызвалены 103 чалавекі. Адміністрацыя ізалятару арганізавала дастаўку людзей у Мінск, але калі адзін аўтобус спыніўся і высадзіў "арыштантаў" каля станцыі метро "Усход", дзе іх чакалі родныя і валанцёры, то другі аўтобус павёз людзей падалей ад месцаў, дзе вызваленых маглі чакаць, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"