На амерыканскай падлодцы ў Ціхім акіяне адбылася ўцечка радыяцыі

У Ціхім акіяне на працягу некалькіх месяцаў адбывалася ўцечка радыёактыўнага паліва з амерыканскай субмарыны "Х'юстан" (тып "Лос-Анджэлес"). Воды ад Гавайскіх выспаў і атола Гуам, дзе ў апошні час курсавала падлодка, цякуць у бок Японіі. З адпаведнай заявай выступіў сёння прадстаўнік Паўднёва-Ціхаакіянскага флота ЗША Скот Гюрэк.

Паводле папярэдняга расследавання, праведзенага ВМС ЗША, няспраўнасць на борце падлодкі паўстала яшчэ ў пачатку 2008 г., аднак выявіць уцечку было немагчыма. Яе выявілі толькі 17 ліпеня. Камандаванне ВМС ЗША паведаміла, што ўсе чальцы экіпажа "Х'юстана" прайшлі медыцынскае абследаванне, падчас якога было ўсталявана, што ніхто з іх не атрымаў радыёактыўнага апраменьвання, якое б перавышала дапушчальныя нормы. Афіцыйныя прадстаўнікі амерыканскіх ВМС таксама заявілі, што ўтрыманне радыёактыўных рэчываў у вадкасці, якая трапляла за борт з лодкі, было "вельмі малым". Камандаванне ВМС ЗША апавясціла ўлады Японіі аб факце ўцечкі радыёактыўнай вадкасці з борту "Х'юстана".
AP