На АНТ з’явіўся сюжэт, прысвечаны кіраўніку штаба Някляева Дзмітрыеву

На тэлеканале АНТ у перадачы "Контуры" з’явіўся сюжэт, прысвечаны кіраўніку штаба Уладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву, паведамляе "Наша Ніва".

Расказвалася, колькі кватэр, машын, участкаў набыў Дзмітрыеў за апошні год. А таксама колькі разоў ён лётаў за мяжу бізнэс-класам.

Паводле інфармацыі тэлеканала, за апошні год Андрэй Дзмітрыеў набыў кватэру ў элітным доме за 200 тыс. долараў, пляц пад дом пад Мінскам, а таксама аўтамабілі "Лексус" 2006 года і "Таёта" 2005 года.

На гэты момант Андрэй Дзмітрыеў быў недаступны для каментароў.