На аукцыён Крысці выстаўляецца кінакамера вялікага Чарлі Чапліна

Як адзначаюць эксперты, для прыхільнікаў кіно гэта камера сапраўды бясцэнная. Менавіта ёю былі знятыя некалькі найвядомейшых стужак нямога кіно.

У тым ліку “Малыш”, “Залатая ліхаманка”. Праўда, спецыялісты Крысці больш празаічныя. Яны ацанілі яе прыкладна ў 140 тысячаў долараў.

Як адзначае ІТАР-ТАСС, усе прадметы, звязаныя з Чарлі Чапліным заўжды выклікаюць агромны інтарэс.

У прыватнасці, яго тросць і капялюш былі прададзеныя ў мінулым годзе на аукцыёне за 140 тысячаў долараў.