На аўтавакзалах Беларусі з’явіцца цэнтралізаваная сістэма продажу квіткоў
Цэнтралізаваная сістэма продажу квіткоў сёлета з’явіцца на 20 аўтавакзалах і аўтастанцыях Беларусі, у тым ліку і ў Мінску. Міністэрства транспарту і камунікацый паведамляе, што новаўвядзенне
дазваляе пасажырам набываць квіткі як за наяўныя, так і з выкарыстаннем
банкаўскіх пластыкавых картаў.
Акрамя таго, сістэма дазваляе пасажырам абыходзіцца без касіра, з дапамогай інфармацыйна-плацёжных тэрміналаў, якія ўстановяць на аўтавакзалах, поштах і ў банках.
Эксперыментальнае выкарыстанне новай сістэмы пачалося ў снежні 2007 года ў Магілёве, паведамляе “Інтэрфакс”.