На авіярэйсы ў ЗША забароняць браць разраджаныя тэлефоны
А таксама ноўтбукі, планшэты і іншыя электронныя прылады.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Упраўленне транспартнай бяспекі Злучаных Штатаў. Амерыканскія чыноўнікі ў якасці канкрэтнага прыкладу згадалі смартфоны, у тым ліку iPhone кампаніі Apple і Galaxy кампаніі Samsung. Дадатковая праверка бяспекі будзе арганізаваная пры пасадцы на бесперасадачныя рэйсы ў ЗША з Еўропы, краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
Супрацоўнікі службы бяспекі ў некаторых аэрапартах змогуць падчас надгляду папрасіць турыстаў ўключыць іх гаджэты і калі прылады не будуць працаваць, то ў самалёт іх праносіць забароняць.