На Баранавіччыне амаль палова самагубцаў — пенсіянеры
За апошнія 2 гады колькасць суіцыдаў сярод баранавіцкіх пенсіянераў узрасла больш чым у 2 разы. Калі залетась скончылі з жыццём 5 пенсіянераў, то летась — 12. Усяго ў 2008 г. з жыцця па добрай ахвоце пайшло 29 жыхароў Баранавіччыны. Мужчыны прымаюць такое рашэнне у некалькі разоў часцей за жанчын. Палова самагубцаў сыходзяць з жыцця ў стане алкагольнага ап'янення.