На Баранавіцкім баваўняным камбінаце выдаюць заробкі пасцельнай бялізнай

У Баранавічах на баваўняным камбінаце частку лістападаўскага заробку работнікам выдаюць прадукцыяй прадпрыемства — пасцельнай бялізнай.

Па словах работнікаў, адміністрацыя паведаміла, што свае прэміяльныя яны мусяць забраць тым, што вырабляюць, а гэта — траціна ўсіх заробкаў. Напрыклад, калі тарыфная стаўка 2 мільёны 600 тысяч у месяц, то “прагрэс” — 1300000. Яго і трэба “атаварыць”.

Пры гэтым варыянтаў няма — работнікам даводзіцца браць тое, што даюць, іначай прэмія прападзе. У сярэднім на работніка прыходзіцца 6 камплектаў пасцельнай бялізны.

На прадпрыемстве працуе каля дзвюх з паловай тысяч чалавек.