На Барысаўшчыне перапахавалі 223 жаўнераў арміі Напалеона
Раніцай 25 лістапада на могілках каля вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў 223 жаўнераў арміі Напалеона. Яны былі знойдзеныя два гады таму пад Вілейкай спецыялізаваным батальёнам беларускіх Узброеных сілаў. У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі уладаў і міністэрства абароны
Беларусі, амбасадар Францыі спадарыня Мірэй Мюсо, прадстаўнікі шэрагу
французскіх установаў і грамадскіх арганізацый.
Пасля ўскладання вянкоў да помніка на левым беразе Бярэзіны каля вёскі Студзёнка, а таксама да рускіх і французскіх помнікаў на Брылёўскім полі адбылася рэканструкцыя бітвы 1812 года. Яе наладзілі сябры гісторыка-патрыятычных клубаў Беларусі.