На Барысаўскай дыстанцыі чыгункі сёлета загінула 9 чалавек
На чыгунцы па-ранейшаму гінуць людзі. І часцей за ўсё з прычыны таго, што грэбуюць элементарнымі патрабаваннямі бяспечных паводзінаў. Як сведчыць статыстыка, найбольш распаўсюджанай прычынай няшчасных выпадкаў на чыгунцы з’яўляецца алкагольнае ап’яненне людзей. Са студзеня па лістапад сёлета толькі на перагоне Мінск — Орша загінула 9 чалавек, а яшчэ трое атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, паведамляе Электронны Барысаў.