На “Беларусьфільме” будуць бясплатна вучыць маляваць мульцікі
Беларусі бракуе мультфільмаў уласнай вытворчасці. Усё гэта таму, што маляваць іх няма каму. Так вырашылі на нацыянальнай кінастудыі і абвясцілі набор у групу творчага рэзерву, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Маляваць мультфільмы будуць вучыць такія знакамітыя майстры кінастудыі, як Ігар Воўчак, Міхаіл Тумеля, Валерый Казлоў. Патрапіць у групу можа любы чалавек, які ўмее і жадае маляваць. Галоўнае, каб ён ужо скончыў школу.
Па словах дырэктара студыі мультыплікацыйных фільмаў Пятра Крывастаценкі, мастацкая адукацыя для прэтэндэнтаў пераважная, але не абавязкова. Самыя таленавітыя выпускнікі ўжо праз год змогуць папоўніць шэрагі прафесіяналаў.
Працай на кінастудыі іх абяцаюць забяспечыць. Залічэнне на курсы — па выніках сумоўя. Яно будзе праходзіць штодня, з 24 па 27 лютага, а 17-й гадзіне ў будынку кінастудыі “Беларусьфільм”. Заняткі пачнуцца 5 сакавіка. Навучанне абсалютна бясплатнае.